Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:22 ]  Прэзыдэнт ЗША пакінуў Пэру і ў хуткім часе прыбудзе ў Сальвадор


ЛІМА. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш пакінуў Пэру і ў хуткім часе прыбудзе ў Сальвадор. Гэта – апошні прыпынак у ягонай паездцы па краінах Цэнтральнай і Паўдзённай Амэрыкі. У Сальвадоры Буш сустрэнецца з прэзыдэнтам Сальвадору Франсіска Флярэсам, а таксама з лідарамі Гандурасу, Гватэмалы, Бэлізу, Нікарагвы, Коста-Рыкі і Панамы. Паездка Буша накіраваная на паляпшэньне эканамічнай сытуацыі ў рэгіёне. У прыватнасьці ён паабяцаў, што дзеля стымуляцыі рынкавых рэформаў, барацьбы з карупцыяй, і паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека рэгіён, цягам трох наступных гадоў, атрымае ад Злучаных Штатаў 10 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG