Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:28 ]  Міжнародныя сілы ў Афганістане застануцца пад брытанскім кіраўніцтвам да пачатку травеня


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што міжнародныя сілы бясьпекі ў Афганістане застануцца пад брытанскім кіраўніцтвам да пачатку травеня. Ад пачатку плянавалася, што ў красавіку кіраўніцтва возьме на сябе Турэччына, аднак, паводле Стро, Лёндан пакуль што ня ўпэўнены, што Анкара гатовая гэта зрабіць. Турэччына – адзіны сябра НАТА з пераважна мусульманскім насельніцтвам – да гэтага часу чакае гарантыяў адносна фінансаваньня міратворчай апэрацыі. Стро таксама адзначыў, што 1.700 брытанскіх марскіх пэхацінцаў, якія нядаўна прыехалі ў Афганістан, не застануцца там на доўга.
XS
SM
MD
LG