Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:21 ]  1,1 мільярда чалавек ня маюць чыстай пітной вады


ВЕНА. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў з нагоды Ўсясьветнага Дня Вады апублікавала ў Вене адмысловую справаздачу, у якой гаворыцца, што да 2025 году 2 мільярды 700 мільёнаў жыхароў Зямлі будуць адчуваць нястачу пітной вады. На гэты момант 1 мільярд 100 мільёнаў чалавек ня маюць доступу да бясьпечнай пітной вады, 2 з паловай мільярды ня маюць неабходных санітарных умоваў, а 5 мільёнаў чалавек у сьвеце памірае штогод ад хваробаў, што перадаюцца праз ваду. Справаздача была падрыхтаваная Міжнародным Агенцтвам Ядзернай Энэргіі, якое сочыць за забесьпячэньнем жыхароў плянэты пітной вадой.
XS
SM
MD
LG