АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. На ўчорашнюю крытыку ізраільскіх дзеяньняў на Палестынскіх тэрыторыях, у часе якой Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан сказаў, што нядаўны наступ Ізраілю ў Паласе Газа і на Заходнім Беразе падобны на звычайную вайну з незаконнымі атакамі на цывільнае насельніцтва, санітарныя машыны і школы, Ізраільскі бок адказаў, што ў гэтай крытыцы ня быў адлюстраваны фактар “палестынскіх тэрарыстаў”. Ізраіль заявіў, што ў сваім жаданьні міру на Блізкім Усходзе ААН павінна шукаць даверу ад абодвух бакоў канфлікту.