Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  У сьвеце ёсьць тысячы тэрарыстаў, гатовых нанесьці ўдар па Амэрыцы


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ў сьвеце ёсьць тысячы абвучаных тэрарыстаў, якія гатовыя нанесьці ўдар па Амэрыцы. Буш адзначыў, што вайна супраць тэрарызму мае на мэце разбурыць прыбежышча тэрарыстаў. ЗША перашкодзяць іхняй дзейнасьці, каб прадухіліць магчымыя атакі ў будучыні – паведаміў Буш. Сёньня на слуханьнях у Сэнаце дырэктар ЦРУ Джордж Тэнэт заявіў, што тэрарыстычная арганізацыя Аль-Каеда па ранейшаму ўяўляе сабою сур’ёзную пагрозу бясьпецы ЗША і ўсяго сьвету. Тэнет адзначыў, што ацалелыя злучэньні талібаў і Аль-Каеды умацаваліся ў шэрагу раёнаў на мяжы з Пакістанам. Учора амэрыканскае камандваньне паведаміла пра завяршэньне апэрацыі “Анаконда” ва ўсходнім Афганістане, якая працягвалася некалькі тыдняў.
XS
SM
MD
LG