Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Расея пярэчыць ваенным акцыям супраць Іраку


ЛЁНДАН Міністр замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў, што Расея па-ранейшаму пярэчыць магчымым ваенным акцыям супраць Іраку, калі такія акцыі ня будуць падтрыманыя Радай Бясьпекі ААН. Іваноў сёньня правёў перамовы са сваім брытанскім калегам Джэкам Стро, якія Стро назваў вельмі цёплымі. Іваноў сказаў, што няма ніякіх доказаў амэрыканскіх абвінавачваньняў Іраку ў распрацоўцы зброі масавага зьнішчэньня. Ён, аднак, заклікаў Багдад дазволіць інспэктарам ААН вярнуцца ў Ірак, каб стварыць магчымасьці для заканчэньня санкцыяў ААН супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG