Тэль-Авіў. Пры пасярэдніцтве амэрыканскага пасланьніка Энтані Зіні прадстаўнікі службаў бясьпекі Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі абмеркавалі магчымасьці ўрэгуляваньня канфлікту на Блізкім Усходзе.
Сёньня ж у Ізраіль прыбыў віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні. Ён правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам, міністрам абароны Бэньямінам Эль-Элізэрам, а таксама з прэзыдэнтам Ізраілю Мошэ Кацавам.
(Арафат: ) “Я буду размаўляць з прэм’ерам Шаронам пра тое, што мог бы зрабіць Ізраіль у справе паляпшэньня эканамічнай сытуацыі й становішча простых палестынцаў, жанчын і дзяцей”.
Мяркуецца, што амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт сустрэнецца і з кіраўніцтвам Палестынскай аўтаноміі. Аднак міністар інфармацыі аўтаноміі Ясір Рабо паведаміў, што сустрэчы магчымыя толькі пасьля таго, як віцэ-прэзыдэнт сустрэнецца зь Ясірам Арафатам.
Адносна візыту Дзіка Чэйні міністар інфармацыі Палестынскай аўтаноміі Ясір Рабо заявіў наступнае:
(Рабо: ) “Ён мае намер сустрэцца з адным бокам і не сустракаецца з другім, які зацікаўлены гэтым працэсам разрадкі, – прэзыдэнтам Арафатам, які прадстаўляе палестынскае насельніцтва. Гэта першы такі выпадак, і менавіта таму мы вырашылі, ніякі іншы афіцыйны прадстаўнік Палестыны ня будзе ўдзельнічаць у нейкай сустрэчы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША”.