Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:17 ]  Кітай і Расея запатрабавалі ад ЗША тлумачэньняў


ПЭКІН. Кітай і Расея запатрабавалі тлумачэньняў у сувязі з абнародваным дакумэнтам, у якім дасьледуецца тэарэтычная магчымасьць ужываньня Злучанымі Штатамі ядзернай зброі. Паводле прадстаўніка міністэрства замежных справаў Кітаю, Пэкін “шакаваны” апісаньнем сытуацыяў, пры якіх ядзерная зброя можа быць ужытая супраць шэрагу краінаў, у тым ліку – Расеі, Кітаю, Ірану, Іраку і Лівіі. Кіраўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Ігар Іваноў спадзяецца, што пасьля тлумачэньняў дзяржаўнага сакратара і дарадніка прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы, будуць зробленыя заявы і на больш высокім узроўні, каб супакоіць міжнароднае супольніцтва. Урыўкі з дакумэнту “Агляд пазыцыі ЗША ў дачыненьні ядзернай зброі”, былі апублікаваныя ў газэце “Лёс-Анжалес таймс”. Прадстаўнікі адміністрацыі ЗША заявілі, што дакумэнт ёсьць канцэптуальным дасьледваньнем і Вашынгтон не плянуе ўжываньня ядзернай зброі ў бліжэйшым часе.
XS
SM
MD
LG