Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:42 ]  Македонія абвясьціла амністыю альбанскім паўстанцам


СКОП’Е. Македонскі парлямэнт прыняў закон, які абвяшчае амністыю для былых альбанскіх паўстанцаў. Закон быў ухвалены ўчора ўвечары пасьля доўгіх дэбатаў. Амністыя разглядаецца як важны пункт мірнага пагадненьня, якое спыніла леташняе паўстаньне этнічных альбанцаў. Прадстаўнік НАТО ў Македоніі Кляўс Волерс выказаў спадзяваньне, што амністыя «паскорыць прымірэньне паміж дзьвюма этнічнымі супольнасьцямі Македоніі».
XS
SM
MD
LG