Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:56 ]  Расея ў Радзе НАТО ня будзе мець права вэта


ВІЛЬНЯ. Амбасадар Злучаных Штатаў пры НАТО Нікалас Бэрнс заявіў сёньня, што Расея ня будзе мець у рэфармаваным альянсе права вэта. Бэрнс паведаміў, што НАТО імкнецца да супрацоўніцтва з Расеяй, аднак не зьбіраецца адмаўляца ад сваёй незалежнасьці. Учора газэта Financial Times паведаміла пра існаваньне прапановы, паводле якой Расеі будзе запрапанаванае месца ў Паўночнаатлянтычнай Радзе, аднак пры гэтым яна ня будзе мець права вэто ў ваеных пытаньнях. Бэрнс зрабіў сваю заяву пасьля сустрэчы ў Вільні зь літоўскім прэм’ерам Альгірдасам Бразаўскасам.
XS
SM
MD
LG