Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:21 ]  Арафат выступіў супраць стварэньня буфэрных зон


ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідар Ясір Арафат выступае супраць стварэньня буфэрных зон паміж Ізраілем і Палестынскімі тэрыторыямі, на чым настойвае ізраільскі ўрад.У інтэрвію карэспандэнту агенцтва Reuter Арафат заявіў, што прапановы прэм’ера Шарона не дапушчальныя для палестынцаў, тым больш, што яны не адпавядаюць вослаўскім пагадненьням ад 1993 году. Тым часам, некаторыя ізраільскія ўрадоўцы выступаюць за спыненьне блякаваньня Арафату ў горадзе Рамалах, ў якім той знаходзіцца, пачынаючы са сьнежня. З гэтай прапановай ня згодны ізраільскі міністар Ліберман. Ён аб’явіў, што ягоная партыя выйдзе з урадавай кааліцыі ў тым выпадку, калі Арафат зможа пакінуць Рамалах. ЕРУСАЛІМ. Палестынскі лідар Ясір Арафат выступае супраць стварэньня буфарных зонаў паміж Ізраілем і Палестынскімі тэрыторыямі, на чым настойвае ізраільскі ўрад.У інтэрвію карэспандэнту агенцтва Reuter Арафат заявіў, што прапановы прэм’ера Шарона не дапушчальныя для палестынцаў, тым больш, што яны не адпавядаюць вослаўскім пагадненьням ад 1993 году. Тым часам, некаторыя ізраільскія ўрадоўцы выступаюць за спыненьне блякаваньня Арафату ў горадзе Рамалах, ў якім той знаходзіцца, пачынаючы са сьнежня. З гэтай прапановай ня згодны ізраільскі міністар Ліберман. Ён аб’явіў, што ягоная партыя выйдзе з урадавай кааліцыі ў тым выпадку, калі Арафат зможа пакінуць Рамалах.
XS
SM
MD
LG