Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  Квасьнеўскі падпісаў новы люстрацыйны закон


ВАРШАВА. Польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі падпісаў сёньня новы закон, паводле якога палітыкі краіны больш ня будуць абавязаныя складаць дэклярацыю пра ўсе колішнія сувязі са службамі бясьпекі камуністычных часоў. Прыхільнікі ўвядзеньня гэтага закону цьвердзяць, што ён абмяжуе магчымасьць выкарыстаньня абвінавачаньняў у шпіянажы для зьвядзеньня рахункаў з палітычнымі апанэнтамі. Паводле новага закону, палітыкі і высокапастаўленыя службоўцы ня будуць павінны паведамляць пра свае сувязі з выведкай, контарвыведкай і памежнымі войскамі, аднак надалей мусяць паведамляць пра кантакты з колішняй тайнай паліцыяй.
XS
SM
MD
LG