Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:43 ]  Кангрэсмэны ЗША засьцераглі Менск ад продажы зброі падазраваным у падтрымцы тэрарызму краінам


МЕНСК. Кіраўнік дэлегацыі кангрэсмэнаў ЗША, якая знаходзіцца зь візытам у Беларусі, Джым Сэкстан засьцярог беларускія ўлады, што ў Вашынгтоне нарастае трывога ў сувязі з паведамленьнямі пра продаж Беларусьсю зброі краінам, падазраваным у падтрымцы тэрарызму. Беларускія ўлады адмаўляюць гэтыя абвінавачаньні, цьвердзячы, што Менск выконвае ўсе рэзалюцыі ААН у абмежаваньні гандлі зброяй. Сэкстан таксама заявіў, што Беларусь падазраецца ў аказаньні дапамогі ў падрыхтоўцы ваенных спэцыялістаў краінам, якіх Злучаныя Штаты абвінавацілі ў падтрымцы тэрарызму. Гэтыя заявы Сэкстан зрабіў учора ў Менску ў часе сустрэчаў з беларускімі афіцыйнымі асобамі, у тым ліку, зь міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым і міністрам абароны Леанідам Мальцавым.
XS
SM
MD
LG