КАБУЛ. Савудаўская Арабія заявіла, што не атрымвала ад афганскіх уладаў патрабаваньня аб экстрадыцыі трох афганскіх высокапастаўленых асобаў, падазраваных у забойстве міністра цывільнай авіяцыі. Савудаўскія ўлады паведамілі, што падазраваныя асобы, названыя афганскімі ўладамі, не ўяжджалі на тэрыторыю Савудаўскай Арабіі. Раней паведамлялася, што савудаўскія ўлады паабяцалі арыштаваць траіх падазраваных і выдаць іх Афганістану. Трое высокапастаўленых службоўцаў Міністэрства абароны, Міністэрства юстыцыі і службы бясьпекі падазраюцца ў арганізацыі забойства міністра цывільнай авіяцыі Адбула Рахмана. Усе трое належаць да фракцыі Паўночнага Альянсу «Шура-і-Назар», кіраўніком якой быў забіты ўвосень Ахмад Шаг Масуд.