Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:54 ]  Паліцыя ў Баку разагнала дэманстрантаў, якія патрабавалі адстаўкі Гейдара Аліева


(Баку)Азэрбайджанская паліцыя разагнала сёньня групу дэманстрантаў у Баку, якія заклікалі прэзыдэнта Гейдара Аліева пайсьці ў адстаўку. Паводле зьвестак паліцыі, на несанкцыянаваную дэманстрацыю выйшлі каля 80 сяброў моладзевай фракцыі Дэмакратычнай партыі. Яны скандавалі лёзунгі з патрабаваньнем адстаўкі Аліева. Дэманстрантам процідзенйічалі каля 100 паліцыянтаў. Каля 20 чалавек былі затрыманыя. Гейдар Аліеў, якому зараз 78 гадоў, меў летась сур’ёзныя праблемы са здароўем, і як паведамляецца, раней на гэтым тыдні ў ЗША яму была зробленая хірургічная апэрацыя прастаты
XS
SM
MD
LG