Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:47 ]  Працягваецца суд над Мілошавічам


ГААГА. Працягваецца судовы працэс над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. У сваёй прамове абвінавачаны ў гэнацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці запатрабаваў выклікаць у якасьці сьведкаў былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана і іншых заходніх лідэраў. Паводле Мілошавіча, уцёкі альбанцаў з Косава былі стратэгічна важнымі для адміністрацыі Клінтана, каб атрымаць падтрымку мэдыяў і грамадзкай думкі. Ён таксама абвінаваціў НАТО ў бамбаваньні мірнага насельніцтва. Мілошавіч катэгарычна адрынуў факты гвалтоўнай дэпартацыі і забойстваў альбанцаў у Косаве. Разгляд справы Мілошавіча, у якой 66 абвінавачаньняў, працягнецца, як мяркуюць, ня меней за два гады.
XS
SM
MD
LG