Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:43 ]  Мельнічэнку не дазваляюць удзельнічаць у выбарах


КІЕЎ. Вярхоўны Суд Украіны адхіліў апэляцыю былога целаахоўніка прэзыдэнта Кучмы Міколу Мельнічэнкі ў справе ягонага ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Мельнічэнка зьвярнуўся ў суд пасьля таго, як Цэнтральная выбарчая камісія адмовілася рэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты. Падставай для адмовы стаўся факт, што Мельнічэнка апошні год жыў за межамі Ўкраіны. Былы целаахоўнік атрымаў палітычны прытулак у Злучаных Штатах пасьля абнародаваньня стужак з запісам тэлефонных размоваў прэзыдэнта Кучмы, якія сьведчаць аб ягоным дачыненьні да забойства журналіста Георгія Гангадзэ.
XS
SM
MD
LG