ЖЭНЭВА. Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжу паведаміў, што ён разглядае захопленых амэрыканцамі жаўнэраў “Аль-Кайды” і Талібану ў якасьці ваеннапалонных. Прадстаўнік Чырвонага Крыжу заявіў, што гэта юрыдычнае, а не палітычнае пытаньне. Жэнэўская канвэнцыя прадугледжвае, што статус палонных вырашаецца не паасобнымі ўрадамі, а міжнародным трыбуналам.
Учора прэзыдэнт Буш заявіў, што толькі на жаўнэраў Талібану будзе распаўсюджвацца Жэнэўская канвэнцыя, а не на тэрарыстаў “Аль- Кайды”.