Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  ЗША гатовыя падпісаць з Расеяй пагадненьне аб скарачэньні ядзернага ўззбраеньня


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя падпісаць з Расеяй юрыдычна абавязковае для абодвух бакоў пагадненьне аб скарачэньні ядзернага ўззбраеньня. Гэтая заява, зробленая сёньня падчас сустрэчы зь сябрамі Камітэту ў міжнародных сувязях Сэнату, разыходзіцца з папярэднімі выказваньнямі прэзыдэнта Буша аб выпрацоўцы неафіцыйнай дамоўленасьці. Паводле Паўэла, і Буш, і расейскі прэзыдэнт Пуцін вырашэлі рэзка скараціць наступальнае ўззбраеньне.
XS
SM
MD
LG