ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд дапусьціў, што вайскоўцы ЗША памылкова зьнішчылі каля 15 прыхільнікаў часовага ўраду Афганістану у часе апэрацыі 24 студзеня каля Хазар Кадам (што пад Кандагарам). Ад пачатку паведамлялася, што зьнішчаныя былі талібамі, альбо сябрамі Аль Кайды. Рамсфэльд адмовіўся камэнтаваць паведамленьні, што войска прынясе прабачэньні і выплаціць кампэнсацыі сем’ям загіблых, але адзначыў, што сьледства ў гэтай справе працягваецца.