Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Вялікая Брытанія і Гішпанія працягваюць перамовы пра лёс Гібралтару


ЛЁНДАН. Міністры замежных справаў Вялікай Брытаніі ды Гішпаніі Джэк Стро і Хосэп Піке – праводзяць чарговы раўнд перамоваў пра лёс гораду-цьвярдыні Гібралтар. Перад пачаткам перамоваў Стро заявіў, што ў любым выпадку жыхары Гібралтару захаваюць Брытанскае падданства. Брытанскі міністар адхіліў магчымасьць перадачы поўнага кантролю над Гібралтарам у рукі Гішпаніі. Горад знаходзіцца ля ўваходу у Гібралтарскі праліў , што злучае Міжземнае мора і Атлянтычны акеан. У 1713 годзе – пасьля завершаньня вайны за гішпанскую спадчыну – Гібралтар стаў уладаньнем Вялікай Брытаніі. З тае пары Гішпанія спрабуе вярнуць сабе горад.
XS
SM
MD
LG