КАБУЛ. Лідар часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай усталяваў адмысловы камітэт у справе гвалту паміж канкурэнтнымі групоўкамі, якія пагражаюць стабільнасьці ў краіне. У камітэце 9 сяброў начале з міністрам памежных справаў Аманулахам Задранам. Першай задачай камітэту будзе разгляд нядаўных сутычак ў правінцыі Пактыя, паміж прыхільнікамі і непрыхільнікамі прызначанага туды губэрнатара. У выніку сутычак загінулі прынамсі 60 асобаў. Сутычкі працягваюцца.