Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Прэзыдэнт ЗША ня меў на ўвазе ваеннай апэрацыі калі крытыкаваў Іран, Ірак і Паўночную Карэю


ВАШЫНГТОН. Белы Дом паведамляе, што прэзыдэнт ЗША ня меў намеру гаварыць пра неадкладную ваенную акцыю супраць Ірану, Іраку і Паўночнай Карэі, калі сказаў, што яны становяць сабой “вось зла”. У ягоным звароце да народу ўчора вечарам Буш ужыў гэтае выказваньне, каб сказаць, што гэтыя краіны ўмяшаныя ў стварэньне зброі масавага зьнішчэньня і гэта мусіць быць спыненым. Буш сказаў, што ЗША ня будуць заплюшчваць вачэй на магчымасьць ядзернай пагрозы з боку гэтых краінаў.
XS
SM
MD
LG