Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:38 ]  Аўстрыйскі канцлер выступіў у падтрымку інтэграцыі Расеі ў Эўропу


МАСКВА. Аўстрыйскі канцлер Вольфганг Шусэль падчас свайго афіцыйнага візыту ў Маскву выступіў у падтрымку інтэграцыі Расеі ў Эўропу. Выступаючы пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным, Шусэль падкрэсьліў, што без Расеі Эўропа ня можа быць поўная. Пуцін са свайго боку заявіў, што Расея зацікаўленая ў паглыбленьні супрацоўніцтва з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG