Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:38 ]  Міжнародны Валютны Фонд пачаў перамовы ў Афганістане ў справе аднаўленьня краіны


КАБУЛ. Афіцыйныя прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага фонду і прадстаўнікі Ўсясьветнага банку пачалі перамовы з афганскімі афіцыйнымі асобамі, у спробе знайсьці спосабы аднаўленьня краіны. Чатырохдзённыя перамовы будуць засяроджаныя на пытаньнях рэканструкцыі Афганістану і дапамозе ў складаньні пачатковага бюджэту. Дырэктар афганскай службы Ўсясьветнага банку Аластэр МакКэкні сказаў, што ягоная ўстанова плянуе дапамогу ў справе кіраваньня міжнароднай фінансавай дапамогай Афганістану. Ён паведаміў, што ў краіне будуць ужытыя мадэлі, якія пасьпяхова працуюць ў Ліване, Мазамбіку і Ўсходнім Тыморы. Чакаецца, што тэма аднаўленьня Афганістану будзе асноўнай у часе перамоваў у Вашынгтоне паміж прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і часовым афганскім лідарам Хамідам Карзаем.
XS
SM
MD
LG