Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:21 ]  У Кандагары штурмам узятая лякарня, дзе хаваліся шэсьць прыхільнікаў Аль Кайды


КАНДАГАР. Сёньня адмысловыя аддзелы ЗША штурмавалі лякарню, дзе на працягу двух месяцаў хаваліся шэсьць ляяльных да Аль Кайды асобаў. Усе шасьцёра – забітыя. Прадстаўнік войска Злучаных Штатаў сказаў, што атака, якая доўжылася некалькі гадзінаў, была зробленая на просьбу афганскіх уладаў, чыім сілам і дапамглі вайскоўцы ЗША. Зьнішчаныя прыхільнікі Аль Кайды загінулі, калі вайскоўцы Злучаных Штатаў кінулі гранаты ў вокны лякарні. Вайсковы прадстаўнік ЗША ў Кандагары Ропэр сказаў, што атака задэманстравала супрацоўніцтва антытэрарыстычных сілаў: “Вайскоўцы ЗША дапамаглі мясцовым афганскім жаўнерам у часе атакі на падазроных у сяброўстве ў Аль Кайдзе тэрарыстаў, якія знаходзіліся ў мясовай лякарні. Апэрацыя, начале з афганскімі сіламі ізноў прадэманстравала каардынацыю і эфэктыўнасьць ужываньня супраць тэрарыстаў антыталібанскіх сілаў паўдзённага Афганістану. Сілы ЗША ўдзельнічалі ў апэрацыі на просьбу Афганскіх сілаў". Атакаваныя ў лякарні пагражалі самагубствам у выпадку спробы захапіць іх.
XS
SM
MD
LG