Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:46 ]  У Маскве будзе абмяркоўвацца пашырэньне НАТО


МАСКВА. Міністар замежных справаў Чэхіі Ян Каван прыбывае сёньня ў Маскву для перамоваў з расейскімі афіцыйнымі асобамі, галоўнай тэмай якіх будзе пытаньне аб пашырэньні НАТО. У лістападзе сёлета на сустрэчы кіраўніцтва НАТО ў Празе будзе абвешчана, якія краіны будуць запрошаныя ў Альянс у рамках другой хвалі пашырэньня. Чэхія, Вугоршчына і Польшча далучыліся да НАТО ў 1999 годзе насуперак пярэчаньням Расеі. Масква надалей выступае супраць пашырэньня Альянсу, асабліва супраць уступленьня ў яго Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія разам з шасьцю іншымі краінамі спадзяюцца сёлета атрымаць запрашэньне ў НАТО.
XS
SM
MD
LG