ТАЛІН. Сыйм Калас зацьверджаны сёньня на пасадзе прэм”ер-міністра Эстоніі.
За ягоную кандыдатуру прагаласавалі 62 дэпутаты парлямэнту, 31 – выказаўся супраць.
У звароце да дэпутатаў Калас заявіў, што галоўная мэта новага ўраду – далучэньне Эстоніі да Эўразьвязу і НАТО.
Сыйм Калас – лідэр Рэфармісцкай партыі, у мінулым кабінэце займаў пасаду міністра фінансаў. Урад Марта Лаара вымушаны быў пайсьці ў адстаўку на пачатку студзеня пасьля таго, як распалася кіруючая каліцыя.