Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:23 ]  Афганістану будзе прадастаўленая дапамога памерам 4 мільярды даляраў


ТОКІЁ. Першы дзень міжнароднай канфэрэнцыі ў праблеме аказаньня дапамогі Афганістану завершыўся прыняцьцем рашэньня пра прадастаўленьне гэтай краіне каля чатырох мільярдаў даляраў цягам бліжэйшых пяці гадоў. Ужо сёлета на аднаўленьне Афганістану будзе выдзелены адзін мільярд 300 мільёнаў даляраў. Кіраўнік часовай адміністрацыі Хамід Карзаі зьвярнуўся з просьбай да краінаў-донараў дараваць Кабулу ўсе мінулыя пазыкі. На думку Карзаі, галоўная мэта канфэрэнцыі – дапамагчы афнанскаму народу пабудаваць палітычна стабільную і эканамічна жыцьцедзейсную дзяржаву. У Ісьлямабадзе прадстаўнік Усясьветнай харчовай праграмы ААН заклікаў афганскія ўлады забясьпечыць бясьпеку дастаўкі гуманітарнай дапамогі. Ён паведаміў, што цягам апошніх двух тыдняў былі зьдзейсьненыя два напады на аўтакалёны з харчовай дапамогаю.
XS
SM
MD
LG