КАІР. Старшыня аб’еднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША Рычард Маерс абмяркоўвае сёньня ў Кабуле з эгіпэцкім кіраўніцтвам праблемы бясьпекі і барацьбы з тэрарызмам.
Пасьля гэтага Маерс наведае Аб’еднаныя Арабскія Эміраты і Ярданію.
Учора ў Эгіпце перамовы ў праблемах бясьпекі меў дырэктар Фэдэральнага Бюро Расьследаваньняў ЗША Робэрт Мюльлер.
Эгіпэт зьяўляецца саюзьнікам Злучаных Штатаў па антытэрарыстычнай кааліцыі. Разам з тым, амэрыканскія ўлады дазналіся, што некалькі грамадзянаў Эгіпту бралі ўдзел у тэрарыстычных нападах 11 верасьня.