Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:09 ]  Дзяржсакратар ЗША мае перамовы з прэм'ер-міністрам Індыі


ДЭЛІ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл мае сёньня перамовы зь індыйскім прэм’ер-міністрам Аталам Біхары Варджпаі ў працяг дыпляматычных высілкаў аслабіць напружаньне ў індыйска-пакістанскіх стасунках. Учора, пасьля прыбыцьця ў Дэлі, Паўэл выказаў спадзяваньне, што Індыя і Пакістан распачнуць наўпроставы дыялёг па ўсіх праблемах двухбаковых адносінаў, уключна з пытаньнем пра спрэчную тэрыторыю штату Кашмір. Аднак, міністар замежных справаў Індыі Джасвант Сынгх, які ўчора сустрэўся з Паўэлам, заявіў, што Індыя па-ранейшаму чакае наступных крокаў пакістанскага кіраўніцтва ў выкараненьні радыкальных ісьлямістаў, якія ладзяць тэрарыстычныя акцыі супраць Індыі. У сераду Паўэл наведаў Пакістан, дзе меў перамовы ў справе крызысу з прэзыдэнтам краіны Пэрвэзам Мушарафам. У Вашынгтоне індыйскі міністар абароны Джордж Фэрнандэс сустрэўся зь міністрам абароны ЗША Дональдам Рамсфэльдам. Абодва выказалі аптымізам, што ваеннае супрацьстаяньне паміж Індыяй і Пакістанам будзе разьвязанае мірным шляхам.
XS
SM
MD
LG