Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Прэм'ер-міністар Расеі падтрымаў журналістаў тэлекампаніі ТВ-6


МАСКВА. Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Касьянаў выказаў падтрымку журналістам тэлекамапаніі ТВ-6, якія змагаюцца за існаваньне сваёй телестанцыі. Касьянаў заявіў, што гэтая група журналістаў мае права працягваць працу на тых самых варунках, што і раней. Учора ў падтрымку журналістаў выступіў і прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін. Раней група каля 50 журналістаў выступіла з просьбай стварыць новую кампанію пад назвай “ООО ТВ-6”. Сярод акцыянэраў новай кампаніі ня будзе Барыса Беразоўскага.
XS
SM
MD
LG