ВАРШАВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін позна ўвечары ўчора прыляцеў у Польшчу з двухдзённым афіцыйным візытам, пераважна дзеля перамоваў з польскім прзыдэнтам Аляксандрам Квасьнеўскім.
Ва ўчорашнім інтэрвію прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі адзначыў, што ягоная краіна хацела б пачуць ад Масквы прылюдныя прабачэньні за рэпрэсыўныя захады ў адносінах да грамадзянаў Польшчы ў 40-х гадох, у тым ліку, за масавае зьнішчэньне болей за 4 тысячы польскіх афіцэраў у Катыні пад Смаленскам. Аднак, Квасьнеўскі сказаў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ІНТЭРФАКС, што польскі бок не хацеў бы “занадта палітызаваць” гэтае пытаньне.
У 1990 годзе Савецкі Саюз прызнаў сваю адказнасьць за злачынства ў Катыні і перадаў Польшчы шэраг дакумэнтаў, зьвязаных з гэтымі падзеямі.