Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Пакістан спадзяецца, што Індыя пачне адвод войска ад мяжы


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан выказаў спадзяваньне, што Індыя выведзе свае вайсковыя аддзелы зь перадавых пазыцыяў, каб зьменшыць напружанасьць паміж абедзьвюма краінамі. Прадстаўнік Міністэрства абароны Пакістану генэрал Рашыд Курэйшы паведаміў, што канцэнтрацыя індыйскіх вайсковых сілаў прымусіла Пакістан падтрымваць дастатковую вайсковую прысутнасьць на дэмаркацыйнай лініі ў Кашміры. Міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандэс сказаў сёньня ў Дэлі, што Індыя зьменшыць колькасьць войска на мяжы толькі пасьля таго, як Пакістан спыніць падтрымку тэрарызму ў Кашміры. Учора Індыя вітала жорсткую пазыцыю, якую Пакістан заняў у дачыненьні да радыкальных ісьлямістаў.
XS
SM
MD
LG