Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:15 ]  Палестынскія ўлады стварылі камісію для расьсьледаваньня справы з кантрабандай зброі


РАМАЛАГ. Палестынскія ўлады стварылі камісію з прадстаўнікоў службы бясьпекі, якая расьсьледуе справу з кантрабандай зброі, што нібыта накіроўвалася ў палестынскую аўтаномію. Палестынскі міністар інфармацыі Абэд Рабо паведаміў, што Ізраіль адмовіўся супрацоўнічаць з палестынцамі ў расьсьледаваньні справы. Палестынцы запрасілі да супрацоўніцтва прадстаўнікоў ААН, Злучаных Штатаў, Расеі і Эўрапейскага Звьязу. Капітан затрыманага Ізраілем на мінулым тыдні карабля сказаў, што дзейнічаў паводле загадаў палестынскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG