ПАЛАСА ГАЗА. Пяцёра палестынскіх дзяцей ва ўзросьце ад 2 да 10 гадоў загінулі ў пажары, які ўспыхнуў непадалёку ад лягэру ўцекачоў Хан-Юніс у Паласе Газа.
Мясцовыя ўлады паведамляюць, што загарэўся намёт, у якім знаходзіліся дзеці. Некалькі чалавек атрымалі сур’ёзныя апёкі.