Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Паводле пасланца ЗША на Блізкі Усходзе, хутка адновяцца ізраільска-палястынскія перамовы


РАМАЛАГ. Адмысловы пасланец Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе Энтані Зыні падчас сустрэчы зь кіраўніком Палястынскай аўтаноміі Ясірам Арафатам рэзка зганіў спробы абвострыць і без таго вельмі напружаную сытуацыю ў рэгіёне. Як паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр, Зыні узьняў гэтае пытаньне ў сувязі з тым, што ізраільскія ўлады затрымалі ў Чырвоным моры палястынскі вадаплаў, які перавозіў 50 тонаў зброі і выбуховых рэчываў іранскай вытворчасьці. Зыні запатрабаваў ад Арафата даць тлумачэньні здарэньню і тэрмінова спыніць кантрабанду зброі ў рэгіён. Арафат і міністэрства замежных справаў Ірану сьцьвярджаюць, што яны нічога ня ведаюць ні пра вадаплаў, ні пра яго груз. Пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам і кіраўніком Палястынскай аўтаноміі Зыні заявіў, што ізраільска-палястынскія перамовы хутка адновяцца.
XS
SM
MD
LG