Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:53 ]  Прэзыдэнт ЗША ўпэўнены, што бін Лядэн паўстане перад судом


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ён ня ведае, дзе знаходзіцца бін Лядэн, але ўпэўнены, што тэрарыст абавязкова будзе аддадзены пад суд. Прэзыдэнт пацьвердзіў, што антытэрарыстычная кампанія ЗША ў Афганістане будзе працягвацца, пакуль ня будуць дасягнутыя яе мэты. Гэта зойме яшчэ пэўны час. Буш зазначыў, што палітыкі ня будуць дыктаваць вайскоўцам, як весьці гэтую кампанію. Новае Міністэрства абароны Афганістану заклікала ЗША спыніць бамбаваньні, зазначаючы, што урадавыя войскі Афганістану самі зьнішчаць рэшткі адзьдзелаў талібаў і “Аль Кайды” ўжо бліжэйшымі днямі. Але, паводле афіцыйных асобаў, урад ЗША афіцыйнага запыту ад Афганістану не атрымліваў.Прадстаўнікі афганскага міністэрства абароны сьцьвярджаюць, што Усама Бін Лядэн уцёк у Пакістан. Тым часам, амэрыканскія падразьдзяленьні працягваюць пошук Усамы Бін Лядэна і іншых баявікоў тэрарыстычнай арганізацыі “Аль Кайда” на ўсходзе Афганістану. Амэрыканскія самалёты нанесьлі ўчора ўдары па навакольлі гораду Газьні.
XS
SM
MD
LG