ВАТЫКАН. Сёньняшняй начы Папа Ян Павал Другі адправіў у Базіліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ўрачыстую імшу, у часе якой заклікаў усіх хрысьціянаў, юдэяў і мусульманаў зрабіць усё магчымае, каб імем Госпаду не апраўдваліся дзеяньні, што сеюць сьмерць.
Кіраўнік рыма-каталіцкай царквы заклікаў таксама не дапусьціць, каб душы людзей разьлютаваліся з прычынаў ваенных канфліктаў і агульнай напружанасьці ў сьвеце.
На імшы прысутнічалі тысячы вернікаў. Наўпроставую тэлевізійную трансьляцыю маглі глядзець сотні мільёнаў людзей у 47 краінах.