Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:41 ]  Сьнегапады спаралізавалі жыцьцё паўдзённаэўрапейскіх краінаў


АНКАРА. Незвычайныя завірухі спаралізавалі транспарт і сыстэму забясьпячэньня электраэнэргіяй ў Грэцыі і Турэччыне. З прычыны сьнегападу, быў адрэзаны даезд да трох тысячаў вёсак у заходняй Турэччыне, а таксама заблякаваныя памежныя пераходы з Грэцыяй. У Грэцыі 100 пасажыраў цягніка правялі ўсю ноч без ацяпленьня, калі цягнік засеў у двухмэтровай гурбе. Сьнег засыпаў 300 грэцкіх вёсак. Ужо другі дзень у краіне зачыненыя лётнішчы і школы. У Югаславіі ўлады засьцераглі, што будуць адключаць падачу электраэнэргіі, калі насельніцтва не абмяжуе яе спажываньня, якое моцна павялічылася разам з надыходам халадоў. Буйныя сьнегапады заблякавалі дарожны рух таксама ў некаторых гарадох Каўказу.
XS
SM
MD
LG