Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:20 ]  Нарвэгія скароціць здабычу нафты


ОСЛА. Нарвэгія сёньня абвесьціла, што скароціць здабычу нафты на 150 тысячаў барэляў у дзень дзеля падтрыманьня цэнаў на гэты від сыравіны на ўсясьветным рынку. Раней Расея, Мэксіка і Аман таксама паабяцалі зьнізіць вытворчасць нафты. Разам чатыры краіны зьменшаць здабычу на 450 тысячаў барэляў у дзень. Арганізацыя краінаў-экспарцёраў нафты патрабуе, каб скарачэньне склала прынамсі паўмільёну барэляў. Толькі пры такой умове краіны АПЭК гатовыя зьменшыць аб”ём сваёй штодзённай здабычы нафты на паўтары мільёны барэляў. Да ведама – 1 барэль роўны 159 літрам.
XS
SM
MD
LG