Чатыры палестынцы былі забітыя і 60 параненыя ў горадзе Бэйт Ханун.
Сутыкненьні адбываліся падчас уводу ізраільскіх танкаў ў гэты ды іншыя гарады ў сэктары Газа. У Бэйт Хануне загінулі два падлеткі, адзін юнак і адзін паліцыянт.
Паводле Ізраілю, рэйд быў часткай апэрацыі пошуку актывістаў руху Хамас, многія зь якіх былі арыштаваныя.
У іншым мейсцы сэктару Газа ізраільскія вайскоўцы застрэлілі палестынца, які, паводле іх словаў, спрабаваў пранікнуць у гэбрайскі квартал
Ізраільская авіяцыя таксама зноў абстраляла тэрыторыю штаб-кватэры палестынскага лідэра Ясіра Арафата
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША паведаміў, што амэрыканскі пасланьнік на Блізкім Усходзе Энтані Зіні быў адкліканы ў Вашынгтон на кансультацыю.
Сёньня раней Ізраіль вітаў рашэньне ЗША накласьці вета на рэзалюцыю ААН адносна адпраўкі міжнародных назіральнікаў на палестынскія тэрыторыі.
Аднак, іншыя краіны, у тым ліку Францыя і Эгіпет, асудзілі гэтае рашэньне ЗША.