Чачэнія. У горадзе Аргун расейскія падразьдзяленьні праводзяць пошук чачэнскіх паўстанцаў, якія зьдзейсьнілі напад на расейскую аўтакалёну.
Затрыманыя каля 20 чалавек.
У выніку дзвюхгадзіннага бою былі параненыя пяцёра расейскіх міліцыянтаў і вайскоўцаў, а таксама пракурор Аргуна Расьціслаў Цімшын.
Ёсьць параненыя і з чачэнскага боку.