Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  Паліцыя Ірляндыі распачала сьледзтва ў сувязі з трагедыяй зь мігрантамі


Дублін. Паліцыя Ірляндыі распачала сьледства па факце трагедыі каля гораду Ватэрфорд у паўднёвай Ірляндыі. Там быў знойдзены грузавы кантэйнер зь нелегальнымі мігрантамі. З 13 чалавек, якія знаходзіліся ў ім, 8 загінулі, у тым ліку трое дзяцей. Астатнія шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Прычынай сьмерці стала пераахалоджваньне і дэгідрацыя. Паліцыя спрабуе высьвятліць, у якім месцы мігранты селі ў кантэйнэр. Кіроўца убачыў пасажыраў, калі прывёз груз у порт Ватэрфорд і пачуў гукі з кантэйнэру. Летась у падобнай трагэдыі загінула 58 кітайскіх імігрантаў, якія задахнуліся ў кантэйнеры ў ангельскім порце Довэр.
XS
SM
MD
LG