Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:59 ]  Новыя ўдары па палестынскіх аб’ектах


Газа. Ізраіль правёў новыя ўдары па палестынскіх аб’ектах бясьпекі. Ізраільскія гелікоптары абсталялі сёньня аддзел палестынскай міліцыі на поўдні сектару Газа. Зьвестак аб пацярпелых няма, усе былі эвакуяваныя з будынку да пачатку паветранага нападу. Была абстраляная таксама пэрсанальная гвардыя лідэра Палестыны Ясіра Арафата. У адказ на гэтую атаку палестынскія ўлады абвінавацілі прэм’ер міністра Ізраіля Арыэля Шарона ў спробах сабатаваць аднаўленьне міратоворчага працэсу ў рэгіёне. Учора ізраільскімі вайскоўцамі былі забітыя два палестынцы. Прадстаўнікаі ізраільскага войска сьцвярджаюць, што яны адкрылі агонь на паражэньне па двух тэрарыстах, якія рыхтаваліся да выкананьня тэракту.
XS
SM
MD
LG