Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  Ізраіль наносіць ракетныя ўдары па палестынскіх аб’ектах


ЕРУСАЛІМ Ізраільскія ваена-паветраныя сілы другі дзень запар наносяць ракетныя ўдары па палестынскіх аб’ектах у сэктары Газа і на Заходнім беразе Ярдану. Два палестынцы загінулі, дзесяткі параненыя. У сэктары Газа былі абстраляныя штаб-кватэра палестынскага лідэра Ясера Арафата і штаб палестынскіх сілаў бясьпекі. Паведамляецца, што Арафат знаходзіўся ў сваім офісе, але не пацярпеў. Ізраільскі ўрад сёньня абвінаваціў адміністрацыю палестынскай аўтаноміі ў падтрымцы нядаўніх тэрарыстычных актаў, у выніку якіх 25 ізраільцянаў загінулі і больш ста былі параненыя. Прэм’ер-міністр Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што за гэтыя тэрарыстычныя акты адказвае асабіста Ясір Арафат. Міністр замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас сёньня заявіў, што ягоная партыя працы разглядае пытаньне, ці заставацца ва ўрадавай кааліцыі. Францыя, Ярданія, Турцыя, Расея ды іншыя краіны заклікалі Ізраіль і палестынцаў паўстрымацца ад далейшых гвалтоўных акцыяў.
XS
SM
MD
LG