Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:14 ]  Звальненьні ў кіраўніцтве расейскага ваеннага флёту


МАСКВА. Адмірал Вячаслаў Папоў, які кіраваў Паўночным флётам Расеі і начальнік штабу Паўночнага флёту віцэ-адмірал Міхаіл Моцак зьнятыя са сваіх пасадаў. Паводле кіраўніка раейскіх ванна-марскіх сілаў, адмірала Владзіміра Кураедава, група адміралаў і афіцэраў Паўночнага флёту прыцягнутая да дысцыплінарнай адказнасьці за “сур’ёзныя хібы ў арганізацыі навучальна-баявой дзейнасьці”. Апрача гэтага, іншая група адміралаў і афіцэраў як Паўночнага флёту, так і агульнага кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі Расеі – звольненая. Кіраўнікі расейскага флёту не зьвязваюць гэтыя пастановы з абставінамі катастрофы на атамнай субмарыне “Курск”, аднак за некалькі гадзінаў да гэтага прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін правёў нараду з вайсковым кіраўніцтвам краіны, у якой браў удзел і гэнэральны пракурор Расеі Владзімір Усьцінаў. Пуцін адзначыў, штода гэтага часу няма “аб’ектыўных дадзеных, якія б сьведчылі на карысьць вэрсыі пра сутыкненьне “Курску” зь іншай субмарынай, альбо неапазнаным аб’ектам”.
XS
SM
MD
LG