Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  Заўтра ў Боне распачне працу канфэрэнцыя ў справе будучыні Афганістану


БОНН. Заўтра ў Боне распачне працу канфэрэнцыя ў справе будучыні Афганістану. Міністар замежных справаў Паўночнага Зьвязу доктар Абдулах спадзяецца, што ў выніку перамоваў паміж прадстаўнікамі розных палітычных, рэлігійных і этнічных групаў будзе распрацаваны плян палітычнага разьвязаньня ў Афганістане. Праект, распрацаваны ў Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў, прадугледжвае стварэньне нацыянальнае рады, якая сфармуе часовы ўрад краіны. Паводле Абдулага, Паўночны Зьвяз гатовы браць удзел у фармаваньні габінэту на грунце шырокай кааліцыі з прадстаўнікамі іншых сілаў, апрача руху Талібан. Тым часам дэлегаты працягваюць прыбываць у Бон. Сярод іх – дэлегацыя ад былога караля краіны Мухамэда Захіра, прадстаўнікі групы Цыпрус, якая рэпрэзэнтуе афганскіх уцекачоў, што жывуць у Іране, дэлегацыя Паўночнага Зьвязу ад вайсковага кіраўніцтва Рашыда Дустума. Чакаецца прыбыцьцё асноўнай дэлегацыі Паўночнага Зьвязу. Паведамляецца, што ўсяго ў канфэрэнцыі возьмуць удзел 32 афганскіх лідары.
XS
SM
MD
LG