Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  ПрэзыдэнтЗША кажа пра іншыя краіны-тэрарысты


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паабяцаў, што Злучаныя Штаты ліквідуюць тэрарыстычную сетку Усамы бін Лядэна частка за часткай, але папярэдзіў, што вайна ў Афганістане скончыцца няхутка. Прамаўляючы перад жаўнерамі ў штаце Кэнтукі, Буш паўтарыў, што ЗША будуць лічыць тэрарыстамі тыя краіны, якія даюць прытулак тэрарыстам – менавіта так Злучаныя Штаты ставіліся да Талібану, што прытуліў сетку Аль-Каіда. Буш заявіў, што, хаця барацьба ў Афганістане ёсьць часткова пасьпяховай, усё яшчэ застаюцца дзейныя асяродкі тэрарыстаў. Прэзыдэнт ЗША сказаў, што для ліквідацыі гэтых асяродкаў спатрэбіцца больш доўгі час, але паабяцаў, што гэтая праца не застанецца невыкананай. Буш таксама зазначыў, што кампанія ў Афганістане ёсьць толькі пачаткам вайны з тэрарызмам, і дадаў, што існуюць іншыя дзяржавы, якія падтрыміваюць тэрарызм, і таму ЗША ня будуць у бясьпецы, пакуль ня стане гэтых пагрозаў. Раней міністэрства абароны ЗША заявіла, што амэрыканскія вайсковыя самалёты за апошнія двое сутак атакавалі тунэлі, пячэры ды адступаючыя сілы Талібану й Аль-Каіды – галоўным чынам вакол бастыёну ісьлямістаў на поўдні Афганістану гораду Кандагар.
XS
SM
MD
LG