Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:40 ]  Пятая ахвяра антраксу ў ЗША -- 94-гадовая жанчына


ВАШЫНГТОН. 94-гадовая жанчына ў штаце Канэктыкут памерла ад антраксу. Гэта пятая ахвяра сібірскае язвы ў ЗША, пачынаючы з кастрычніка, і другі выпадак сьмяротнае формы хваробы ў асобы, якая не зьвязаная з паштовымі службамі ці сродкамі масавае інфармацыі. Менавіта ў гэтых сфэрах працавалі 16 чалавек, якія раней захварэлі на антракс. Гэтую сібірскую язву яны атрымалі праз лісты, дасланыя мэдыям і ўрадавым офісам. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў і паштовая служба ЗША праводзяць аналізы ў трох паштовых установах у Канэктыкуце, шукаючы крыніцу сьмяротных бактэрыяў. Хворая жанчына зьвярнулася ў шпіталь на мінулым тыдні, і дактары праз пару дзён пачалі падазраваць, што крыніцай ейнае хваробы быў антракс. Папярэдняй ахвярай антраксу стала жанчына ў Нью-Ёрку, якая працавала ў шпіталі. Для ўладаў застаецца загадкай, як менавіта дзьве жанчыны атрымалі гэтую хваробу.
XS
SM
MD
LG